БЕЛ Ł РУС

Частка банкаматаў Сбера перастала прымаць пяцірублёўкі

16.01.2026 / 15:33

Nashaniva.com

У некаторых банкаматаў Сбер Банка часова нельга папоўніць карты банкнотамі наміналам 5 рублёў.

Фота: Office Life

Як удакладнілі ў банку, гэта зроблена для скарачэння часу абслугоўвання: попыт на прыём наяўных сродкаў цяпер знаходзіцца на піку.

У Сберы патлумачылі Office Life, што «тэхнічнае абмежаванне дапамагае падтрымліваць стабільную працу прылад і скарачае час абслугоўвання ў моманты пікавай нагрузкі».

Абмежаванне носіць часовы характар. Пры гэтым унесці купюры наміналам 5 рублёў можна ў іншых прыладах Сбер Банка або ў аддзяленнях банка, дзе даступнае разлікова-касавае абслугоўванне.

Часова не прымаюць банкноты вартасцю 5 рублёў у банкаматаў у 13 гарадах:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула