Выйшлі трэцяя і чацвёртая часткі сагі «Silva Rerum»
Выдавецтва Vesna Books выпусціла з друку заключныя часткі гістарычнай тэтралогіі «Silva Rerum» Крысціны Сабаляўскайце. Пераклад з літоўскай мовы, як і першых дзвюх кніг, здзейсніў Сяргей Шупа.
Кнігі ўжо можна купіць праз сайт Knihauka.com і ў кнігарні ў Варшаве, а таксама шукайце на Allegro.
«Silva Rerum III» працягвае сагу пра род Нарвойшаў — чытач пераносіцца ў сярэдзіну XVIII стагоддзя, дэкадэнцкую эпоху ракако, якую часта называюць «сутоннем перад эпохай Асветніцтва». Пётр Антоні Нарвойш, аконам і давераная асоба магутных Радзівілаў, становіцца сведкам іх сямейнай драмы.
«Silva Rerum IV» заканчвае вялікую віленскую сагу роду Нарвoйшаў. Падзеі адбываюцца ў канцы XVIII ст. — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэнняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова прарыў прагрэсіўных ідэй, піша bellit.info.