БЕЛ Ł РУС

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

16.01.2026 / 11:46

Nashaniva.com

Яго кампанія «Сакрамент IT» была сярод першых рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, а сам Ягораў публікаваў вершы ў «Дзеяслове».

Валерый Ягораў. Фота nastgaz.by

У ноч на 14 студзеня 2026 года памёр бізнэсмен Валерый Ягораў. Ён узначальваў кампанію «Сакрамент IT», якая спецыялізавалася на распрацоўцы сістэм распазвання розных моваў. Таксама выпускаліся мультымедыйныя школьныя падручнікі.

Калі ў 2006 годзе ў Парк высокіх тэхналогій прымалі першых рэзідэнтаў, то ў ліку чатырох бізнэсаў быў і «Сакрамент IT» (разам, напрыклад, з ЕПАМ).

Таксама Ягораў займаўся будаўнічым бізнэсам.

Ягораў — аўтар беларускамоўных вершаў, яны публікавалася ў «Дзеяслове».

Яго жонка Людміла Паўлікава-Хейдарава — паэтка, аўтарка шматлікіх зборнікаў вершаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула