БЕЛ Ł РУС

Экіпаж МКС датэрмінова вярнулі з космасу на Зямлю

15.01.2026 / 16:18

Nashaniva.com

Экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню вярнуўся на Зямлю раней запланаванага тэрміну праз праблемы са здароўем аднаго з удзельнікаў палёту. Касмічны карабель Crew Dragon з экіпажам місіі Crew-11 паспяхова прывадніўся ўночы 15 студзеня ў Ціхім акіяне каля ўзбярэжжа Сан-Дыега, паведаміла NASA.

Трансляцыя падчас прызямлення касмічнага апарату. Скрыншот з відэа

У склад экіпажа ўваходзілі астранаўты NASA Зена Кардман і Майк Фінк, касманаўт «Раскосмасу» Алег Платонаў і прадстаўнік Японскага касмічнага агенцтва Кімія Юі. Яны прабылі на МКС 165 дзён.

Місію Crew-11 давялося закончыць датэрмінова — гэта першы такі выпадак у гісторыі NASA. Прычынай сталі праблемы са здароўем аднаго з членаў экіпажа, аднак яго імя не агалошваецца.

Пра хваробу стала вядома 8 студзеня, калі на станцыі скасавалі запланаваны выхад у адкрыты космас.

На гэты момант на МКС застаюцца расійскія касманаўты Сяргей Кудзь-Свярчкоў, які стаў камандзірам станцыі, і Сяргей Мікаеў, а таксама астранаўт NASA Крыстафер Уільямс. Прыбыццё наступнай місіі Crew-12 чакаецца ў сярэдзіне лютага.

Чытайце таксама:

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

Расійскага касманаўта выключылі з экіпажа Crew 12. Ён фатаграфаваў дакументы SpaceX і вынес сакрэтную інфармацыю

НАСА адправіць астранаўтаў у самы далёкі касмічны палёт у гісторыі

Каментары да артыкула