БЕЛ Ł РУС

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

15.01.2026 / 11:54

Nashaniva.com

Профіль Юрыя Васілеўскага — судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза.

Юрый Васілеўскі. Фота з сайта БНТУ

Юрый Васілеўскі скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў у БНТУ спачатку як асістэнт кафедры, а пасля як выкладчык і старшы выкладчык кафедры электразабеспячэння. Ён аўтар шэрагу навуковых артыкулаў і метадычных дапаможнікаў.

З 2017 года Васілеўскі уключаны ў Рэестр судовых экспертаў. Яго профіль — судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза. Там жа названыя месцы працы Юрыя — «Эксперт Максімум», а таксама «ПравітЭксперт» і БНТУ як працы па сумяшчальніцтве.

Пасля арышту Васілеўскага ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачвалі ў данатах і здрадзе дзяржаве.

Чым скончылася яго крымінальная справа, пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

Рабочага з Мікашэвічаў асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і назвалі «тэрарыстам»

Каментары да артыкула