БЕЛ Ł РУС

Жыхар Асіповічаў пры высяленні падпаліў кватэру

15.01.2026 / 10:40

Nashaniva.com

Мужчына, які прыбыў з Асіповічаў, працаваў у Мінску.

Жыллё яму даў наймальнік, з якім у фігуранта ўзніклі рознагалоссі. У выніку працоўныя адносіны былі спыненыя.

Затрыманы высяляўся апошнім і вырашыў учыніць пажар — для гэтага ён падпаліў ложак у пакоі. Сума нанесенай шкоды перавысіла 20 тысяч рублёў. Суседзі і іх маёмасць не пацярпелі.

Мужчына з'ехаў з горада, аднак быў знойдзены супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула