БЕЛ Ł РУС

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»

14.01.2026 / 23:55

Nashaniva.com

Пра смерць Аляксандра Шалягіна паведаміў у інстаграме іншы ўдзельнік гэтага гурта з Барысава Дзмітрый Міхневіч.

Аляксандр Шалягін. Фота: instagram.com/mikhnevich

«Адзін з тых, хто заўсёды быў за кадрам, але без каго многае проста не гучала б.

Менавіта Саша напісаў музыку да песень «Не апошняе слова», «Розныя лёсы», «Бачаць зло», «Праязны», «Сабака» і іншых работ «Нестандартнага варыянту». Яго імя рэдка было на афішах, але яго гук ведалі і адчувалі многія.

Аляксандр Шалягін. Фота: instagram.com/mikhnevich

Ён не імкнуўся да ўвагі, не граў на публіку — ён проста рабіў сваю справу сумленна і дакладна. І цяпер у гэтых трэках назаўжды застаўся яго голас, яго рытм, яго час», — напісаў Дзмітрый Міхневіч.

Адна з песняў «Нестандартнага варыянта», запісаная пры ўдзеле Аляксандра Шалягіна

Гурт «Нестандартны варыянт» утварыўся восенню 1998 года ў Барысаве, а першае выступленне адбылося ў мінскім клубе Cosmopolitan 8 красавіка 1999 года. Аляксандр Шалягін, ці «DJ Шлаг», быў у яго складзе ад самага пачатку, а пакінуў гурт у 2006 годзе.

Прычына ягонай смерці не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Памёр Антон Ятусевіч

Каментары да артыкула