БЕЛ Ł РУС

FlyDubai адмяніў рэйсы ў Мінск да канца студзеня

14.01.2026 / 14:41

Nashaniva.com

Авіякампанія FlyDubai прыпыніла палёты паміж Мінскам і Дубаем да пачатку лютага. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце арабскага перавозчыка.

Кампанія FlyDubai не выконвае рэйсы з Мінска з канца снежня. Спачатку авіяперавозчык прыняў рашэнне перанесці рэйсы з Мінска ў Маскву з 24 снежня, што стала нечаканасцю для падарожнікаў і тураператараў.

Дарэчы, на гэтым фоне Belavia запусціла дадатковы рэйс у Дубай 7 студзеня.

У сацыяльных сетках выказвалі здагадку, што адмена рэйсаў звязаная з нізкай загрузкай мінскага напрамку.

Першапачаткова рэйсы былі скасаваныя да 7 студзеня, потым да 11, потым да 16 студзеня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула