БЕЛ Ł РУС

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

14.01.2026 / 11:53

Nashaniva.com

Адправіўшыся на фотасесію ў лесе пад Рэчыцай, сярод зімовай прыгажосці дзяўчына наткнулася на нечаканы прадмет. Карыстальніца vikkkkk_k24 у тыктоку падзялілася з падпісчыкамі незвычайным выпадкам, заўважыў «Магілёў. Анлайн». 

Аўтарка відэа Вікторыя распавяла, што пры разглядзе прадмет аказаўся труной. Каб пераканацца, што ўнутры няма «сюрпрызу», яна разам з кампаніяй перавярнула знаходку. Толькі тады зразумела: нехта выкарыстоўваў труну замест цюбінгу для катання з горкі.

Відэа стала нагодаю для шматлікіх жартаў у каментарах.

«Вось гэта я разумею: калі ў апошні шлях, дык з ветрыкам!»

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу».

«Проста гатовы да любога канца паездкі».

«Вось на чыгуннай ванне круцей будзе. Мы каталіся».

«Дзядуля расказваў, калі ён быў маленькі, у яго бабулі труна на гарышчы ляжала, яны з сябрамі скралі гэтую труну і каталіся як на лодцы па рэчцы».

«Гэта каб далёка не хадзіць: паехаў, у дрэва рэзнуўся— і адразу на месцы ўпакуюць».

Сама Вікторыя здзіўляецца, як труну прыцягнулі ў лес і адкуль яна ўзялася ў аматараў экстрыму. Яна згадала, што ў яе дзяцінстве каталіся на санях, капоце, лінолеуме ці пакетах, а цяпер, відаць, гэтага ўжо мала — «у труне значна весялей».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула