БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка

14.01.2026 / 0:19

Nashaniva.com

Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) праводзяць ператрусы ў офісе партыі «Бацькаўшчына». Пра гэта паведамляюць крыніцы ў палітычных колах, піша «Украінская праўда».

Юлія Цімашэнка. Фота: Yan Dobronosov / Global Images Ukraine via Getty Images

Паводле наяўнай інфармацыі, ператрусы адбываюцца ў кіеўскім офісе партыі на вуліцы Турыўскай. Адначасова НАБУ і САП заявілі, што выкрылі кіраўніка адной з дэпутацкіх фракцый Вярхоўнай Рады Украіны ў карупцыйных дзеяннях.

Як адзначаецца, гэты чалавек прапаноўваў неправамерную выгаду шэрагу народных дэпутатаў з іншых фракцый за галасаванне «за» або «супраць» пэўных законапраектаў.

Дзеянні фігуранта папярэдне кваліфікаваныя паводле часткі 4 артыкула 369 Крымінальнага кодэкса Украіны. Больш падрабязную інфармацыю антыкарупцыйныя органы абяцаюць агучыць пазней.

Кіраўніцай фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Украіны з'яўляецца стваральніца аднайменнай партыі, 65‑гадовая Юлія Цімашэнка — у 2005 і 2007‑2010 гадах прэм'ер-міністарка Украіны.

Чытайце таксама:

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў

Што вядома пра вобшукі ў кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака?

Каментары да артыкула