БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню

13.01.2026 / 22:20

Nashaniva.com

Ладзячы традыцыйны прыём у Мінску з нагоды старога Новага года ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка панаракаў у сваім выступленні, што сучасны свет сутыкаецца з сур’ёзнымі выклікамі, а падзеі ў ім адбываюцца занадта нечакана і непрадказальна.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка падкрэсліў, што планета цяпер знаходзіцца ў стане нестабільнасці, а кіраўнікі некаторых дзяржаў часам і самі не разумеюць наступстваў сваіх дзеянняў. Таму нават яму не пад сілу, нягледзячы на ўсю інфармаванасць, прадказаць, у які бок усё будзе развівацца далей.

«Таму я вам шчыра кажу: валодаючы масай інфармацыі, я не ведаю, у які бок павернецца гэты шалёны, ашалелы свет. Я кажу «ашалелы свет» — не магу ж я сказаць, што мы здурэлі і ашалелі. Гэта значыць, мы, кіраўнікі дзяржаў, якія часам не ведаюць, што робяць», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што абстаноўка на мяжы спакайнейшай не становіцца

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў

«Як толькі дыктатуры сутыкаюцца з рэальнай сілай, яны хутка церпяць паразу»

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан

Вальфовіч: У Беларусі венесуэльскі сцэнарый немагчымы, бо сілавікі не маюць права здрадзіць Лукашэнку

Каментары да артыкула