БЕЛ Ł РУС

На беларускай чыгунцы зламаўся чарговы цягнік

13.01.2026 / 19:16

Nashaniva.com

13 студзеня Беларуская чыгунка паведаміла пра чарговую паломку пасажырскага цягніка, у выніку чаго ён спазніўся на 1 гадзіну 10 хвілін. У кампаніі не ўдакладнілі падрабязнасці, абмежаваўшыся агульным формулёўкай «тэхнічныя прычыны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Гаворка ідзе пра цягнік №6661, які курсіруе паміж Полацкам і Бiгосавам: адпраўленне з Полацка — 9:46, прыбыццё на станцыю Бiгосава — 11:23. Беларуская чыгунка абяцала прыняць «аператыўныя меры» для скарачэння часу затрымкі і папрасіла прабачэння ў пасажыраў.

Апошнім часам БЧ нярэдка паведамляе пра затрымкі цягнікоў. Напрыклад, 9 студзеня прычынай была непагадзь — снежны цыклон «Улі». У іншыя ж дні затрымкі былі звязаныя з тэхнічнымі праблемамі:

Раней з гарадскіх ліній знялі сучасныя цягнікі Stadler.

Чытайце таксама:

Спазняюцца два цягнікі

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Беларускія чыгуначнікі чысцяць шляхі спецыяльным цягніком

З-за непагадзі затрымліваюцца чатыры цягнікі

Кампанія Stadler адмовілася паставіць цягнікі Беларускай чыгунцы

Каментары да артыкула