БЕЛ Ł РУС

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

13.01.2026 / 17:02

Nashaniva.com

Незвычайны выпадак нядаўна адбыўся каля вёскі Крапіўка Бабруйскага раёна. Работнікі Любоніцкага лясніцтва чысцілі ад снегу дарогу, калі з лесу да іх выйшла дзікая жывёліна. Пра гэтую гісторыю расказала кіраўская раённая газета «Кіравец».

Фота: kirovsk.by

Казуля, якая выйшла да людзей, выглядала галоднай, таму леснікі накармілі лясную госцю хлебам, а таксама зрабілі яе здымак у кабіне трактара.

Фота: kirovsk.by

Пасля таго жывёліна пайшла назад у лес.

Чытайце таксама:

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі

У Белавежскай пушчы браканьер злавіў казулю капканам — суд пакараў строга

У Лельчыцах мужчына захацеў ашчадзіць на корме для сабак і моцна памыліўся

Каментары да артыкула