БЕЛ Ł РУС

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне

13.01.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Смерць не мае крымінальнага характару. Папярэдняя прычына — утапленне, паведамляе СК.

У выніку апазнання ўстаноўлена асоба загінулай дзяўчыны. Гэта сапраўды 21‑гадовая Яна Кастранкова, якая прапала 30 снежня.

Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны.

Цела дзяўчыны знайшлі ўчора падчас пошукаў у Сляпянскай воднай сістэме. Яно было на глыбіні 60 см.

Сувязь з дзяўчынай знікла 30 снежня 2025 года. Яна жыла ў «Маяку Мінска».

Маці Яны пісала ў сацсетках, што апошні раз тэлефон яе дачкі быў зафіксаваны ў той дзень а 18:27 побач з паркам Чалюскінцаў. Жанчына казала, што размаўляла з дачкой у дзень знікнення прыблізна а 14:30. Тая казала, што, імаверна, прыйдзе да бацькоў сустракаць Новы год.

Дзякуючы гарадскім камерам атрымалася высветліць толькі тое, што а 16:30 Яна заходзіла ў «Дана Мол», а пасля сустракалася з жанчынай ля метро «Уручча». Тая жанчына была ўладальніцай кватэры, якую Яна хацела арандаваць, але перадумала — ля метро жанчына вярнула ёй задатак.

Цела дзяўчыны знайшлі ў вадзе прыкладна за адзін кіламетр ад парка Чалюскінцаў, дзе яе тэлефон зафіксавалі апошні раз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула