БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны лідар Ірана апублікаваў старыя фота пад выглядам новых мітынгаў у падтрымку ўлады

13.01.2026 / 14:10

Nashaniva.com

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі апублікаваў у сацыяльнай сетцы X выяву з нібыта масавай падтрымкай рэжыму ў Тэгеране, суправадзіўшы яе датай 12 студзеня 2026 года. На здымку — тысячы людзей з сцягамі Ісламскай Рэспублікі.

Насамрэч гэтыя фатаграфіі былі зробленыя 5 студзеня 2020 года падчас пахавання генерала Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Касема Сулеймані, піша Bild.

Ён быў забіты 3 студзеня 2020 года ў выніку ўдару ЗША. Кадры з жалобнай цырымоніі тады шырока распаўсюджваліся сусветнымі СМІ.

Хаменеі апублікаваў старыя фатаграфіі пад выглядам актуальных на фоне маштабных пратэстаў у Іране, якія ахапілі практычна ўсе буйныя гарады краіны.

Чытайце таксама:

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху

Каментары да артыкула