БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпушчаны 150‑тысячны аўтамабіль Belgee

13.01.2026 / 12:51

Nashaniva.com

Завод «БелДжы» на пачатку года выпусціў 150‑тысячны аўтамабіль пад брэндам BelGee, паведамляе сайт прадпрыемства.

Фота: belgee.by

Юбілейным экзэмплярам стаў красовер Belgee X70.

Зараз вытворчая магутнасць прадпрыемства вырасла з 60 000 да 120 000 аўтамабіляў на год. «Асаблівая ўвага была нададзена ўкараненню інавацыйных тэхналогій, якія забяспечылі павышэнне вытворчай эфектыўнасці і экалагічнай бяспекі. Адной з ключавых змен стаў пераход да поўнай рабатызацыі складаных тэхналагічных працэсаў», — паведамляе прадпрыемства.

Зараз выпускаюцца B-Suv Belgee X50, універсальны сярэднепамерны красовер Belgee X70, кампактны седан Belgee S50, а таксама гібрыд Belgee X80 PHEV. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула