БЕЛ Ł РУС

Названыя самыя небяспечныя горкі ў Мінску для катання на цюбінгу

13.01.2026 / 10:3

Nashaniva.com

З 29 снежня ў Мінску падчас катання на цюбінгах траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 119 чалавек. Самаму ўзроставаму пацярпеламу — больш за 60 гадоў.

Ілюстрацыйнае фота

Такія звесткі на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме падаў старшыня камітэта ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, пішуць Мінск-Навіны.

Сваёй прыродай цюбінг з’яўляецца некіраваным. Сярод тых, для каго спуск з горкі на ім скончыўся няўдала, — 76 дзяцей і 43 дарослыя. І гэта толькі тыя, каму спатрэбіўся выклік хуткай медыцынскай дапамогі.

— Частка траўмаў была атрымана ў выніку сутыкненняў з дрэвамі, — удакладніў Ю. Горбіч. — У пацыентаў дыягнаставаліся множныя і спалучаныя траўмы, страсенні мозгу рознай ступені цяжкасці, таксама адзначаліся выпадкі пераломаў пазванкоў і канечнасцей.

Ю. Горбіч адзначыў некалькі месцаў, дзе падчас катання на цюбінгах адбылося найбольш інцыдэнтаў.

У Фрунзенскім раёне адна са стыхійных горак утварылася на вуліцы Лабанка, у Заводскім — на вуліцы Алтайскай.

— Для катання неабходна выбіраць толькі тыя месцы, якія ўзгоднены з МНС. Яны абсталяваны належным чынам, — заклікаў Ю. Горбіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула