Фрыстайлістка Ганна Гуськова заваявала ліцэнзію на Зімовую Алімпіяду
Беларуска ўзяла ўдзел у сваім трэцім у сезоне этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў фрыстайле. У амерыканскім Лэйк-Плэсідзе яна стала дзявятай.
Таксама дзявятай Ганна была на папярэднім этапе, які таксама прайшоў у Лэй-Плэсідзе і дзявятай на этапе ў Кітаі.
У Гуськовай ёсць ліцэнзія на Зімовую Алімпіяду, якая пройдзе з 6 да 21 лютага ў Мілане і Карціне д'Ампецы.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіне ў лютым 2022 года расійскія і беларускія спартоўцы ў шэрагу відаў спорту (хакей, біятлон, фрыстайл) былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, і спачатку здавалася, што беларусы збольшага прапусцяць Зімовую Алімпіяду.
Але ў снежні шасцёра беларускіх і трое расійскіх спартоўцаў атрымалі статус нейтральных удзельнікаў, такі дазвол дала Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту, якая курыруе фрыстайл, лыжныя гонкі, але не біятлон, і гарналыжны спорт.
Але, каб трапіць на Гульні, трэба было прайсці кваліфікацыйныя спаборніцтвы, трапіць у 22 наймацнейшых, а этапаў Кубку свету ў фрыстайле заставалася тры.
У генеральнай класіфікацыі Ганна спынілася на 19‑й пазіцыі, а перамогу ў агульным заліку атрымала кітаянка Сюй Мэнтаа.
***
Пачынаючы з 1998 года беларускія фрыстайлісты прыводзіць з Зімовых Алімпіядаў медалі — усяго восем, у тым ліку чатыры залатыя.
На апошняй Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 года Ганна Гуськова ўзяла срэбра, а ў 2018‑м ў Пхёнчхане яна выйграла золата.
На Алімпіядзе ў Італіі фінал па лыжнай акрабатыцы павінен прайсці 18 лютага.
Беларускія мужчыны-фрыстайлісты на Алімпіяду не прабіліся