Беларус тры гады ўвозіў машыны з-за мяжы па падробленых дакументах
На мытні завялі крымінальную справу супраць грамадзяніна Беларусі, які арганізаваў злачынную схему ўвозу 13‑ці легкавых аўтамабіляў на тэрыторыю ЕАЭС без выплаты мытных збораў.
Аўтамабілі прывозіліся з Літвы і афармляліся як часова ўвезеныя, што не патрабуе мытных плацяжоў. У Расіі для іх рабілі тэхнічныя пашпарты з сапраўднымі VIN-нумарамі і рэгістрацыйныя знакі. Арганізатар атрымліваў усе дакументы па пошце і выкарыстоўваў іх для афармлення аўтамабіляў, пасля чаго транспартныя сродкі бесперашкодна вывозіліся ў іншыя краіны ЕАЭС.
Схема дзейнічала тры гады, а агульная сума неаплачаных плацяжоў склала 500 тысяч рублёў. На тэрыторыі Беларусі ўжо канфіскавалі 5 такіх аўтамабіляў.
Арганізатара ўрэшце затрымалі ў горадзе Узда. Крымінальную справу завялі па частцы 2 артыкула 231 Крымінальнага кодэкса Беларусі, максімальнае пакаранне па якой — абмежаванне волі да шасці гадоў. Цяпер працягваюцца праверкі для выяўлення ўсіх удзельнікаў схемы.
Чытайце таксама:
З 22 студзеня ў Беларусь можна будзе бяспошлінна ўвозіць электрамабілі
За год у Беларусь можна будзе ўвезці 20 тысяч «ільготных» электрамабіляў
Грамадзянін Францыі спрабаваў увезці ў Беларусь пісталет
У Беларусі прадаюць «бандыцкую» BMW 1990 года выпуску за шалёныя грошы. Пішуць, што аўто з Японіі