БЕЛ Ł РУС

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш

12.01.2026 / 08:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Грэнландыя пяройдзе пад кантроль Вашынгтона.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Так ці інакш мы атрымаем Грэнландыю», — сказаў Трамп журналістам на борце свайго самалёта. 

У ноч на суботу амерыканскі лідар заявіў, што калі ЗША не будуць кантраляваць Грэнландыю, гэта зробяць Расія або Кітай. Паводле яго слоў, у раёне вострава часта бачаць караблі і падлодкі РФ і КНР.

«Мы не хочам, каб Расія і Кітай апынуліся ў Грэнландыі», — дадаў Трамп.

Чытайце таксама:

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам

Каментары да артыкула