БЕЛ Ł РУС

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей

11.01.2026 / 21:42

Nashaniva.com

Экспазіцыі ставіць пачнуць бліжэй да вясны. 

Фасад музея. Скрышот СТБ

У Мінску працягваецца будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея.

Максім Котаў, дырэктар дырэкцыі па будаўніцтве музея, расказаў на СТБ пра ход работ: «Пяць паверхаў выведзена. Яшчэ ідуць аздобныя працы, плітку кладуць, але ў асноўным каркас скончаны».

«Работы мастацкага камбіната па экспазіцыі ўжо пачаты. Праца мастакоў на аб'екце па стварэнні экспазіцыйных залаў, я думаю, пачнецца бліжэй да вясны», — дадаў ён.

Адна з экспазіцыйных залаў музея. Скрышот СТБ

Адначасова ідзе праектаванне і будаўніцтва будучага музея. У арцы перад музеем змянілі матэрыялы, каб атрымалася танней.

У 2025 годзе на будаўніцтва музея патрацілі каля 90 мільёнаў рублёў. Вылучана было 86 мільёнаў, плюс каля 5 мільёнаў перадалі з суботніка.

Нагадаем, музей будзе знаходзіцца ў раёне вуліцы Арлоўскай, а будынак паўторыць контур Беларусі. На фасадзе новага музея змесцяць знакавых для Беларусі асоб, якіх узгаднілі афіцыйныя ўлады — ні князь Вітаўт, ні пісьменнік Васіль Быкаў, ні паўстанец Кастусь Каліноўскі, напрыклад, туды не ўвайшлі. Пабудаваць музей планавалі да 2027 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула