БЕЛ Ł РУС

Беларус гераічна ўратаваў жанчыну ў Нідэрландах

11.01.2026 / 15:10

Сяргей Гезгала

34‑гадовы Дзмітры Вярбіцкі стаў героем галандскіх СМІ.

Гэта было ў горадзе Эйндховен. Дзмітры Вярбіцкі спачатку пачуў проста ўдар. Кажа, «нібы пластык на лёд упаў».

Павярнуў галаву і пабачыў: са слізкай вуліцы машына з'ехала ў канал. Дзмітры пабачыў, што ў аўтамабілі, які ідзе на дно, — застаецца кіроўца-жанчына. Не думаючы ні хвіліны, Дзмітры скочыў у ледзяную ваду і выцягнуў жанчыну з машыны.

Кадры эпічныя: машына плыве, а яе дворнікі працягваюць працаваць.

Барадаты, усмешлівы Дзмітры — палітычны ўцякач з Беларусі. Ён жыве ў цэнтры для мігрантаў, туды яго і адвезла паліцыя, што прыбыла на месца здарэння. Аўтамабіль дасталі з вады з дапамогай спецтранспарту.

Галандцы не шкадуюць для Дзмітрыя словаў захаплення. І цытуюць яго словы: «А зараз хачу аднаго: у душ і гарачага чаю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула