БЕЛ Ł РУС

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

10.01.2026 / 22:52

Nashaniva.com

Адбылася маштабная ўцечка звестак у Instagram — інфармацыя пра 17,5 мільёна карыстальнікаў трапіла ў даркнэт. Пра гэта паведаміла кампанія Malwarebytes, якая займаецца кібербяспекай.

Фота: freepik.com

Хоць паролі ў выкрадзенай базе адсутнічаюць, хакеры атрымалі вялікі аб’ём асабістых звестак. Сярод іх — імёны карыстальнікаў і сапраўдныя прозвішчы, нумары тэлефонаў, электронныя адрасы, а таксама іншыя звесткі профіляў.

Асноўная пагроза ў тым, што нават без пароляў такая інфармацыя вельмі каштоўная для ашуканцаў. Ужо назіраецца рост мэтавага фішынгу: людзям масава прыходзяць лісты, паведамленні і званкі нібыта ад службы падтрымкі з патрабаваннем тэрмінова памяняць пароль, пацвердзіць уліковы запіс або перайсці па спасылцы для «абароны звестак».

На самай справе гэта падман: спасылкі вядуць на фальшывыя старонкі, дзе карыстальнікі самі перадаюць зламыснікам свае сапраўдныя паролі і коды двухфактарнай аўтэнтыфікацыі.

Каб засцерагчы сябе, спецыялісты раяць не пераходзіць па падазроных спасылках, праверыць, ці ўключаная двухфактарная абарона, і з асцярогай ставіцца да званкоў і SMS. Таксама важна папярэдзіць блізкіх і калег — у сучасных умовах кібергігіена мае асаблівую значнасць.

Чытайце таксама:

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры

Назваўшы слова «Пакемон», мінчанка страціла 50 тысяч рублёў

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT

Каментары да артыкула