БЕЛ Ł РУС

Ці законна таксі павышаюць цэны падчас снегападу?

10.01.2026 / 13:12

Nashaniva.com

Моцны снегапад стаў сур’ёзным выпрабаваннем для ўсіх службаў і арганізацый. У беларусаў узніклі пытанні ў тым ліку і да таксі. З’ява не новая: як толькі пагаршаюцца ўмовы надвор’я, тарыфы ўзлятаюць удвая, а то і больш.

Фота: Tochka.by

Чытачы Tochka.by паведамлялі, што часам даводзілася чакаць аўтамабіль каля дзвюх гадзін. Калі з чаканнем у дрэннае надвор’е яшчэ больш-менш зразумела, то разбяромся раз і назаўсёды з пытаннем павышаных тарыфаў.

На яго адказала адвакат, загадчыца юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Вікторыя Раманчыкава.

Яна адразу падкрэсліла: заканадаўствам Рэспублікі Беларусь рэгуляванне цэн (тарыфаў) на паслугі таксі не прадугледжана. Таму кошт паездак перавозчыкі або агрэгатары ўстанаўліваюць самастойна.

«Іх [цэн, тарыфаў] павышэнне ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я не супярэчыць заканадаўству», — рэзюмавала Раманчыкава.

Аднак яна адзначыла, што згодна з законам аб абароне правоў спажыўцоў на перавозчыкаў распаўсюджваецца абавязак своечасовага прадастаўлення неабходнай і дакладнай інфармацыі аб цане аказваемых паслуг таксі.

Гэта значыць, пра тое, колькі пасажыр заплаціць за паездку, яго павінны выразна і загадзя папярэдзіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула