БЕЛ Ł РУС

Адзін авіярэйс з Масквы ў Мінск скасаваны, два затрымліваюцца

10.01.2026 / 12:27

Nashaniva.com

Затрыманыя на некалькі гадзін рэйсы «Аэрафлоту» і «Белавія» з Шарамеццева: першы прызямліцца замест 10.15 у 12.55, другі — замест 11.35 у 13.10. Скасаваны рэйс з расійскай сталіцы з прыбыццём у Мінск а 15.35.

Фота: Lookby.media

Таксама шэраг рэйсаў, у прыватнасці з Дубая, Масквы, Ташкента, раней прыляцелі з затрымкамі. Назіралiся і затрымкі вылетаў, скасаваны вылет «Аэрафлоту» а 16.25.

У Маскве адзначаюцца няпростыя метэаралагічныя ўмовы. Міжнародны аэрапорт Шарамеццева ўводзіў абмежаванні з-за непагадзі.

Як раней адзначалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, з-за снегападу службы пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула