БЕЛ Ł РУС

Беларускія пашпарты збіраюцца даваць за інвестыцыі

9.01.2026 / 17:03

Nashaniva.com

Як паведамляецца ў тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў, цяпер распрацоўваецца законапраект, які прадугледжвае магчымасць атрымання беларускага грамадзянства на льготных умовах для замежных інвестараў. Гэтая мера разлічаная на прыцягненне знешніх укладанняў і падтрымку эканомікі краіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У дакуменце адзначаецца, што будуць устаноўленыя механізмы для прадухілення магчымых злоўжыванняў пры атрыманні грамадзянства праз інвестыцыі. Падрабязнасці ўмоў інвеставання будуць рэгламентавацца ў адпаведным Палажэнні аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам.

Эксперты ў асноўным падтрымалі праект, аднак звярнулі ўвагу на неабходнасць дадатковага прадумвання абгрунтавання законапраекта і механізму яго рэалізацыі.

Чытайце таксама:

Беларусы змогуць ездзіць без візы ў Калумбію

Рэкордны адток. Як за 2025 год змянілася колькасць беларусаў у Літве

Беларусам стане цяжэй ездзіць у Каба-Вэрдэ

У Літве прапануюць падоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць расейцаў і беларусаў да 2028 года

Каментары да артыкула