БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

9.01.2026 / 15:36

Nashaniva.com

Мінская міліцыя інфармуе, што смерць мужчыны на вуліцы Байкальскай не носіць крымінальнага характару.

Фота: Onliner.by

Сёння раніцай падчас расчысткі двара каля дома № 66 па вуліцы Байкальскай жыхары знайшлі пад снегам цела мужчыны.

Гэтыя звесткі выклікалі шырокі грамадскі рэзананс і спарадзілі розныя здагадкі адносна абставін трагедыі.

Вядома, што сёння раніцай 59‑гадовы мінчанін, які меў інваліднасць з-за захворвання сэрца, накіраваўся на працу.

Аднак па дарозе мужчына адчуў раптоўнае пагаршэнне самаадчування і прыняў рашэнне вярнуцца дадому, паведаміўшы пра гэта жонцы.

На жаль, у выніку рэзкага пагаршэння стану здароўя мінчук памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула