У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны
Наступствы цыклону Улі, які накрыў краіну, розныя службы і самі людзі ліквідуюць дагэтуль. Многія, не чакаючы камунальнікаў, самі выходзілі ў двары прыбіраць снег. Самастойна расчысціць свой двор вырашылі і жыхары шматкватэрнага дома на вуліцы Байкальскай, 66, але ў працэсе наткнуліся на жахлівую знаходку, піша Onliner.by.
«З паловы на шостую раніцы муж і яшчэ некалькі хлопцаў пайшлі адкопваць дарогу ў двары — капалі, капалі і адкапалі труп», — напісала ў Threads мясцовая жыхарка.
Інцыдэнт адбыўся сёння рана раніцай. Вось што расказала журналісту Onliner мінчанка:
— Каля 6:40 муж і яшчэ некалькі хлопцаў выйшлі расчышчаць дарогу ў двары. Капалі, капалі — і адкапалі труп мужчыны. На працу муж паехаў на метро, бо выехаць з двара ўжо не было магчымасці. Бачыла, што каля 9:30—10 раніцы прыехалі хуткая дапамога і міліцыя.
— Наколькі мы зразумелі, цела мужчыны было знойдзена ў двары на дарозе, яно было прысыпана снегам.
Пра асобу і абставіны яго гібелі пакуль нічога не вядома