БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пацвердзіў удар «Арэшнікам» па Украіне: «Атака менавіта тады, калі адбываецца значнае пахаладанне»

9.01.2026 / 11:38

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў удар «Арэшнікам» па Украіне сённяшняй ноччу

«Увогуле за гэтую ноч было 242 дроны, толькі балістычных ракет і менавіта супраць аб’ектаў энергетыкі і грамадзянскай інфраструктуры — 13, адна балістычная ракета сярэдняй даўжыні Арэшнік, а таксама 22 крылатыя ракеты. Атака менавіта тады, калі адбываецца значнае пахаладанне. Менавіта супраць звычайнага жыцця звычайных людзей», — напісаў ён.

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі чатыры чалавекі.

Мінабароны Расіі пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне, паведаміўшы, што гэта адказ нібыта за ўдар па рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі 29 снежня.

«Мэты ўдару дасягнуты. Пашкоджаны аб’екты вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў, якія выкарыстоўваліся ў ходзе тэрарыстычнай атакі, а таксама энергетычная інфраструктура, якая забяспечвае працу ваенна-прамысловага комплексу Украіны. Любыя тэрарыстычныя дзеянні з боку злачыннага ўкраінскага рэжыму і надалей не застануцца без адказу», — гаворыцца ў паведамленні.

Тым часам блізкі да Крамля тэлеграм-канал «пул №3» паведаміў час далёту «Арэшніка» па краінах Еўропы, калі зброю размясціць у Брэсце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула