БЕЛ Ł РУС

У Мінску больш за 180 адзінак тэхнікі і больш за 1,5 тысяч чалавек ліквідуюць наступствы снегападу

9.01.2026 / 09:42

Nashaniva.com

Акрамя таго, да ўборкі снегу далучыліся 577 сталічных арганізацый.

Для бяспекі і чысціні ў дварах задзейнічана 181 адзінак тэхнікі, 46 сродкаў малой механізацыі, 1506 рабочых па комплекснай уборцы і ўтрыманні дамавладзенняў, а таксама 444 інжынерна-тэхнічныя работнікі.

Акрамя таго, да ўборкі снегу далучыліся 577 сталічных арганізацый.

Як распавялі ў «Гаррамаўтадар Мігарвыканкама», ва ўмовах інтэнсіўных ападкаў у сталіцы таксама арганізавана бесперапынная праца снегаўборчай тэхнікі. Асноўны аб’ём работ па ачышчэнні праезжай часткі выконваўся ўначы з мэтай аператыўнага аднаўлення нармальнага функцыянавання гарадской транспартнай інфраструктуры.

Спецыялісты прадпрыемства працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, каб аператыўна расчышчаць гарадскія вуліцы і ходнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула