БЕЛ Ł РУС

За мінулыя суткі электразабеспячэнне парушалася ў 251 населеным пункце

9.01.2026 / 08:16

Nashaniva.com

Былі абясточаныя 997 трансфарматарных падстанцый, 30 ферм, 6 кацельняў. Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях, паведамляе Мінэнерга.

Моцны снегапад, завіруха і шквалісты вецер, парывы якога дасягалі 15—20 м/с, а ноччу месцамі — да 24 м/с, прывялі да падзення дрэў і галін на лініі электраперадачы, іх абрываў, месцамі былі павалены апоры ЛЭП.

Найбольш ад непагадзі пацярпелі Полацкі, Маладзечанскі, Слуцкі, Мінскі, Рэчыцкі і Жлобінскі раёны.

У ліквідацыі наступстваў цыклону былі задзейнічаныя 76 аварыйных брыгад і 69 адзінак тэхнікі. Паводле звестак на 7.00 9 студзеня, аднаўленчыя работы працягваюцца ў 44 населеных пунктах.

У ведамстве адзначылі, што сёння ў Беларусі захоўваюцца складаныя пагодныя ўмовы. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца моцны снег з парывістым ветрам да 15—20 м/с. На дарогах — снежныя заносы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула