БЕЛ Ł РУС

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза

8.01.2026 / 18:35

Nashaniva.com

Расійскага баскетбаліста Данііла Касаткіна абмянялі на француза Ларана Вінацье, якога падазраюць у шпіянажы, паведаміла ФСБ Расіі.

Данііл Касаткін

Данііла Касаткіна, які гуляў за маскоўскі баскетбольны клуб МБА-МАІ, затрымалі 21 чэрвеня 2025 года ў парыжскім аэрапорце Шарль дэ Голь па запыце ЗША. Яго падазравалі ва ўдзеле ў хакерскай групе, якая праводзіла атакі з дапамогай праграм-вымагальнікаў.

Паводле амерыканскіх уладаў, сетка, з якой звязваюць баскетбаліста, узламала каля 900 кампаній, у тым ліку два федэральныя ведамствы ЗША. Сам баскетбаліст сваю віну не прызнаваў.

У кастрычніку французскі суд вырашыў выдаць Касаткіна ЗША, аднак прэм’ер-міністр Францыі Себасцьян Лекарню не падпісаў пастанову аб экстрадыцыі.

Ларан Вінацье за кратамі

Палітолага Ларана Вінацье затрымалі ў Маскве ў чэрвені 2024 года, калі ён працаваў у швейцарскім Цэнтры гуманітарнага дыялогу. У кастрычніку таго ж года яго асудзілі на тры гады калоніі за ўхіленне ад абавязкаў «замежнага агента». У жніўні 2025 года стала вядома, што супраць француза таксама распачалі справу аб шпіянажы.

У снежні на штогадовай прамой лініі журналіст французскага тэлеканала TF1 спытаў Уладзіміра Пуціна пра лёс Вінацье. У адказ Пуцін заявіў, што ўпершыню чуе пра гэту справу. Пазней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Масква зрабіла Парыжу «прапанову».

Чытайце таксама:

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ

Літоўскія дэпутаты звярнулі ўвагу на справу грамадзяніна Літвы Сяргея Ботвіча, які галадае ў «Воўчых Норах»

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы

Каментары да артыкула