БЕЛ Ł РУС

У віцебскім шматпавярховіку прасела столь

8.01.2026 / 16:20

Nashaniva.com

8 студзеня ў 12:28 у МНС паступіла інфармацыя пра тое, што ў адной з кватэр жылога дома на праспекце Перамогі адбылося прасяданне міжпаверхавай пліты.

Скрыншот з відэа

Пасля прыбыцця на месца высветлілася, што ў кватэры на першым паверсе дзевяціпавярховага дома прасела жалезабетоннае перакрыцце столі памерам 1,5 на 6 метраў.

На час праверкі стану будаўнічых канструкцый супрацоўнікі МНС эвакуявалі з пад’езда 34 чалавекі, у тым ліку чатырох дзяцей. Пацярпелых няма.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Для ліквідацыі наступстваў было задзейнічана шэсць адзінак тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула