БЕЛ Ł РУС

На пятніцу абвешчаны найвышэйшы ўзровень небяспекі

8.01.2026 / 13:9

Nashaniva.com

На 9 студзеня ў Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне з чырвоным узроўнем небяспекі.

9 студзеня (пятніца) чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: на большай частцы тэрыторыі — моцны снег, уначы на паўднёвым усходзе — вельмі моцны снег.

У многіх раёнах завіруха, на дарогах снежныя заносы, узмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с, уначы месцамі — да 24 м/с.

У Мінску 9 студзеня чакаецца моцны снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы, уначы — узмацненне ветру з парывамі 15—20 м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула