БЕЛ Ł РУС

У Францыі знойдзены мёртвым 38‑гадовы расійскі журналіст, які збег туды

8.01.2026 / 12:36

Nashaniva.com

Мужчына выпаў з акна сваёй кватэры на сёмым паверсе. У яго кватэры знайшлі крэсла, прыстаўленае да акна, і лекі ў сметніцы.

У Францыі (камуна Медон) 6 студзеня знойдзены мёртвым 38‑гадовы расійскі журналіст, які збег у Францыю, паведамляе Le Figaro. Імя яго выданне не назвала.

Мужчына выпаў з акна сваёй кватэры на сёмым паверсе. Паліцэйскія ў яго кватэры знайшлі крэсла, прыстаўленае да акна, і лекі ў сметніцы. У кватэры быў таксама сусед, які размаўляў толькі па-руску. Ён быў у стане шоку, і невядома, ці быў ён сведкам здарэння. Яго адвезлі ў бальніцу пад канвоем.

Разглядаецца версія самазабойства. Le Figaro піша, што журналіст мог атрымліваць пагрозы з боку Расіі.

Расійскі журналіст Дзяніс Балашоў піша, што гаворка ідзе пра журналіста Яўгенія Сафронава. Ён пераехаў за мяжу да пачатку поўнамаштабнай вайны з-за таго, што медыя, у якім ён працаваў, прызналі «інагентам».

Яўгеній Сафронаў. Фота: сацсеткі

Паўгода таму Сафронаў пераехаў у Парыж, у яго пачалася дэпрэсія. За тыдзень да смерці ў яго ўзламалі акаўнты ў сацсетках і на Дзяржпаслугах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула