БЕЛ Ł РУС

Найбольш снегу ляжыць на беларуска-літоўскай мяжы, а ёсць месцы, дзе яго няма зусім

8.01.2026 / 10:35

Nashaniva.com

У раёне Паставаў — 27 см снегу, на паўночны захад ад Гомеля — 25 см.

У Мінску і пад Мінскам — 19 і 17 см.

Але што цікава, ля Браслава, на Шчучыншчыне і каля Кобрына снегу няма зусім.

Белгідрамет папярэджвае: з-за магутнага паўднёвага цыклону краіну накрыюць моцныя снегапады, завеі і штармавы вецер з парывамі да 24 м/с.

Сёння на паўднёвым усходзе чакаецца моцны снег, завея, снежныя заносы на дарогах, вецер 15—20 м/с.

Заўтра, 9 студзеня: на большай частцы краіны — моцны снег, мокры снег, завея. Вецер 15—20 м/с, ноччу месцамі да 24 м/с (гэта ўжо шторм).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула