БЕЛ Ł РУС

Сям'я Лукашэнкаў у топе. Хто папулярны ў рускай Вікіпедыі?

7.01.2026 / 18:29

Nashaniva.com

Калі ў беларускамоўнай Вікіпедыі ў топе апынуліся прарасійскія актывісты і дзеячы культуры, то рускамоўны сегмент дэманструе зусім іншыя прыярытэты. Тут дамінуе цікавасць да прадстаўнікоў улады, поп-культуры і сваякоў Аляксандра Лукашэнкі.

Сям'я Лукашэнкаў

Пра гэта сведчаць звесткі даследавання «Лічбавы барометр Беларусі», аўтары якога прааналізавалі статыстыку наведвальнасці старонак за 2025 год. Даследчыкі называюць гэты метад «проксі-сацыялогіяй»: ва ўмовах адсутнасці незалежных апытанняў лічбавыя сляды карыстальнікаў паказваюць рэальны, а не дэклараваны інтарэс грамадства.

Пра каго чытаюць па-руску?

Безумоўным лідарам у рускамоўным сегменце застаецца Аляксандр Лукашэнка — яго біяграфію адкрывалі больш за 1 мільён разоў (1 002 254).

Адразу за ім ідзе папулярны ютубер Улад А4 (576 527 праглядаў) і тэнісістка Арына Сабаленка (574 725).

Адметна, што чацвёртае месца ў рэйтынгу займае Мікалай Лукашэнка. Артыкулам пра малодшага сына палітыка цікавіліся больш за 300 тысяч разоў. Гэта больш, чым прагляды старонак Макса Каржа (5‑е месца) або Сяргея Ціханоўскага (6‑е месца).

У дзясятку таксама трапілі маці Міколы Лукашэнкі і галоўная доктарка бальніцы Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Ірына Абельская, дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка і спявак Дзмітрый Калдун.

Пры гэтым аналітыкі фіксуюць агульнае зніжэнне цікавасці да беларускай палітыкі. У параўнанні з 2023 годам праглядаў стала менш: паказчыкі Ціханоўскай знізіліся на 11,4%, а Лукашэнкі — на 18,1%. Прэзідэнцкая кампанія-2025 не выклікала істотнага ўсплёску ўвагі, акрамя кароткатэрміновых запытаў па прозвішчах кандыдатаў-спойлераў.

Англамоўны свет: толькі спорт

Зусім іншую карціну паказвае англамоўная «Вікіпедыя». Для глабальнай аўдыторыі Беларусь — гэта перадусім спорт.

Абсалютнай рэкардсменкай тут стала Арына Сабаленка з касмічнай лічбай амаль 6 мільёнаў праглядаў (5 991 367). Гэта ў шэсць разоў больш, чым у Аляксандра Лукашэнкі ў тым жа моўным раздзеле (857 тысяч). Трэцяе месца займае яшчэ адна тэнісістка — Вікторыя Азаранка. Палітычныя фігуры, відавочна, цікавяць англамоўны свет значна менш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула