БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на Раство раптам выклікаў з дакладам кіраўніка Гомельскай вобласці

7.01.2026 / 10:58

Nashaniva.com

Звычайна Лукашэнка ў гэты дзень выступае ў царкве. Але сёння пачаў выхадны з дакладу ад чыноўніка.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images

Аляксандр Лукашэнка раніцай на Раство заслухаў падрабязны даклад кіраўніка Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.

Галоўнай тэмай дакладу стала сітуацыя ў рэгіёне ў сувязі з багатымі снегападамі і надыходзячым цыклонам — праца па забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання інфраструктуры, расчыстка вуліц і транспартных магістраляў. Лукашэнка цікавіўся, ці трэба ў сувязі з гэтым неяк Гомельшчыне дапамагчы.

Крупко таксама далажыў аб рэалізацыі даручэнняў па выніках мінулагодняй нарады ў Віцебску, дзе абмяркоўваліся пытанні працы арганізацый АПК. Для гэтага ў тым ліку прыцягваюцца працоўныя рэсурсы прампрыемстваў, якія аказваюць садзейнічанне сельскагаспадарчым арганізацыям, піша БелТА.

Звычайна 7 студзеня Лукашэнка ходзіць у царкву, а пасля выступае з амвона перад прыхаджанамі. Але гэтым разам ён вырашыў у выхадны выклікаць чыноўніка з дакладам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула