БЕЛ Ł РУС

У Жодзіне панажоўшчына скончылася забойствам

6.01.2026 / 15:41

Nashaniva.com

Святкаванне Новага года ў горадзе скончылася трагедыяй, пішуць «Жодзінскія навіны».

2 студзеня двое мужчын — 62 і 47 гадоў — выпіваліі ў адным з прыватных дамоў. У нейкі момант паміж імі ўзнікла сварка.

Старэйшы мужчына схапіўся за нож і нанёс свайму знаёмаму не менш за два ўдары ў грудзі.

Уратаваць пацярпелага не ўдалося — ад атрыманых раненняў ён памёр на месцы. Абвінавачаны затрыманы.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула