Прызначаны галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе
Ім стаў Віктар Ганчарэнка.
Фота: football.by
У Доме футбола прайшоў выканаўчы камітэт Беларускай федэрацыі футболу, на якім было разглежана пытанне аб прызначэнні Віктара Ганчарэнкі галоўным трэнерам зборнай Беларусі.
Кантракт заключаны на чатыры гады. Дапамагаць Ганчарэнку будзе Аляксандр Ермаковіч.
Віктар Ганчарэнка з лістапада 2007 па кастрычнік 2013 года трэніраваў барысаўскі БАТЭ, з якім шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі па футболе, гуляў у групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
Потым працаваў у Расіі: трэніраваў ЦСКА, «Кубань», «Краснадар», «Урал», «Уфу» і «Пары НН». З ЦСКА станавіўся двойчы сярэбраным прызёрам чэмпіянату Расіі.
Са жніўня 2023 года зборную трэніраваў іспанскі спецыяліст Карлас Алос.
Увосень 2026 года зборная Беларусі возьме ўдзел у чарговым розыгрышы Лігі нацый, лёсаванне турніру пройдзе 12 лютага. Адборачны турнір да чэмпіянату Еўропы па футболе 2028 года пройдзе ў 2027 годзе.