БЕЛ Ł РУС

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай

6.01.2026 / 09:38

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША назваў групу чыноўнікаў, якія будуць дапамагаць кантраляваць удзел Злучаных Штатаў у сітуацыі ў Венесуэле, піша NBC News.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Паводле слоў Трампа, да кіравання Венесуэлай будуць датычныя:

«Гэта група людзей самых розных прафесій і спецыяльнасцей. У іх ёсць досвед, прычым розны», — заявіў Трамп.

На пытанне, хто ў канчатковым выніку з’яўляецца галоўным, ён адказаў адным словам: «Я».

Таксама ў тым жа інтэрв’ю Трамп паведаміў, што віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес, якая пасля выкрадання Нікаласа Мадура прынесла прысягу як выконваючая абавязкі прэзідэнта, супрацоўнічае з амерыканскімі чыноўнікамі. Аднак, як адзначыў лідар ЗША, да правядзення аперацыі кантактаў з ёй не было.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША намякнуў, што калі Радрыгес спыніць супрацоўніцтва, Злучаныя Штаты могуць здзейсніць паўторнае ваеннае ўварванне.

Чытайце таксама:

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?

Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі

Каментары да артыкула