БЕЛ Ł РУС

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі

6.01.2026 / 8:29

Nashaniva.com

«Мы — звышдзяржава, і пры прэзідэнце Трампе мы будзем паводзіць сябе як звышдзяржава», — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Стывен Мілер.

Стывен Мілер, кіраўнік ЦРУ Джон Рэткліф, кіраўнік Адміністрацыі Марка Рубіа, Дональд Трамп, дзяржсакратар вайны Піт Хегсэт і старшыня камітэта штабоў Дэн Кейн. Фота: Joе Raedle / Getty Images

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША Стывен Мілер заявіў, што Вашынгтон настойвае на тым, што Грэнландыя павінна ўвайсці ў склад Злучаных Штатаў як частка амерыканскай сістэмы бяспекі, і адмовіўся выключаць варыянт ваеннага захопу вострава, піша CNN.

Злучаныя Штаты з’яўляюцца сілай НАТА. Для таго каб ЗША маглі абараніць Арктычны рэгіён, абараніць НАТА і інтарэсы Альянсу, відавочна, што Грэнландыя павінна быць часткай Злучаных Штатаў.

«Мы — звышдзяржава, і пры прэзідэнце Трампе мы будзем паводзіць сябе як звышдзяржава», — сказаў ён.

Раней жонка Стывена Мілера, Кэці Мілер, апублікавала ў сацыяльнай сетцы X карту, на якой Грэнландыя была пакрыта амерыканскім сцягам. Пасля гэтага Дональд Трамп паўтарыў заяву пра неабходнасць усталявання кантролю над востравам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула