БЕЛ Ł РУС

У Варшаве прэзентуюць новую кнігу Зянона Пазняка

6.01.2026 / 19:24

Nashaniva.com

Cустрэча з ветэранам беларускага руху Зянонам Пазняком, які прэзентуе сваю новую кнігу, прызначаная на сераду, 7 студзеня.

Кніга «Стаць у праломе мура» — гэта вялікае інтэрв'ю Зянона Пазняка (330 старонак), запісанае журналістамі ў 2013‑2015 гадах пра падзеі другой паловы ХХ стагоддзя, сведкам і ўдзельнікам якіх быў гэты дзеяч.

Месца правядзення сустрэчы — беларуская крама Vyraj па адрасе: al. Armii Ludowej 12.

Падчас сустрэчы будзе ўнікальная магчымасць набыць кнігу, выдадзеную невялікім накладам, з аўтографам аўтара.

Пачатак у 19:00 паводле варшаўскага часу. Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Павел Севярынец: Мая мара, каб Пазняк, Ціханоўская, Калеснікава, Латушка разам працавалі на Беларусь

Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва

Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх

Каментары да артыкула