БЕЛ Ł РУС

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста

5.01.2026 / 21:53

Nashaniva.com

Кампанія з 25 чалавек арганізавала ў цягніку сапраўдны святочны настрой: упрыгожылі вагон, паставілі ёлку, накрылі стол і спявалі пад гітару, заўважыла BGMedia.

Скрыншоты з відэа

Як паказаў адзін з беларусаў у відэа ў Instagram, кампанія выкупіла цэлы вагон для паездкі з Мінска ў Брэст 31 снежня і адзначыла Новы год а 12‑й ночы пад апладысменты. У святкаванні былі карагоды, Дзед Мароз са Снягуркай і ўсе традыцыйныя элементы навагодняга застолля.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ARTYOM USTINOV (@ustpix)

Аўтар відэа тлумачыць ідэю так:

«Усё проста, мы прасякнутыя спантаннасцю. Менавіта таму нам удалося з лёгкасцю самаарганізавацца ў колькасці 25 чалавек, падзялілі паміж сабой абавязкі, тым самым дасягнуўшы філіграннасці ў рэалізацыі нашага свята!»

Відэа набрала больш за 400 тысяч праглядаў і шмат каментароў. Некаторыя гледачы расказвалі, што ехалі тым жа цягніком і чулі песні праз сон. Іншыя адзначалі, што таксама арганізавалі спантанныя святкаванні ў сваіх вагонах.

Беларусы высока ацанілі ідэю:

«Людзі ў колькасці 25 чалавек не змаглі зняць хату на НГ, але яны былі вельмі кемлівыя. Рэалізацыя супер»;

«Пакуль што адно з найлепшых святкаванняў з тых, што я бачыў у «інсце» сёлета».

Некаторыя выказвалі жаданне далучыцца наступным разам:

«Прабачце, калі ласка. Я не ведаю, куды вы едзеце. Але можна з вамі? Я згодная на адпачынак. Налета. Ну ці мала што».

Не абышлося і без жартаў:

«Гэтак жа я: не магу сабраць трох сяброў, каб разам правесці час. Таму што ва ўсіх сур'ёзныя справы»;

«Прапаную каментатарам аб'яднацца і зняць цэлы састаў на наступны НГ, маршрут не важны».

Чытайце таксама:

У Мінску абвясцілі акцыю «Елкі ў трэскі»

Бенгальскія агні на шампанскім сталі прычынай пажару ў бары ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Каментары да артыкула