«Дзяжурыць пад дзвярыма». Ганну Бонд зноў пераследуе сталкер
Знакамітая беларуская блогерка хвалюецца за сваё жыццё праз пераслед настойлівага мужчыны.
Ганна Бонд
Восенню 2024 года Ганна Бонд распавяла ў інстаграме, што яе даўно пераследуе незнаёмец: «Заходзіць у пад'езд, сядзіць пад дзвярыма і прыкладвае вуха. Я чую яго дыханне. Каравуліць каля машыны. Стаіць пад вокнамі».
Аднойчы ён падышоў да жанчыны ўшчыльную на вуліцы і сказаў, што Ганна мусіць ехаць з ім на кватэру.
Неяк дзівак дзень ляжаў распрануты на заднім сядзенні машыны і пільнаваў блогерку. Ганна звярнулася па дапамогу ў міліцыю (яна кажа, што гэта быў ужо другі зварот). Тады мужчыну забралі на размову.
У хуткім часе высветлілася: пакуль ён не прычыніў жанчыне фізічнай шкоды, зрабіць па законе нічога нельга. Але ж у міліцыі сталкер паабяцаў больш не нагадваць пра сябе блогерцы.
Абяцання хапіла прыблізна на год. Тыдзень таму Ганна паскардзілася, што зноў сустрэла сталкера ў сваёй краме: «У мяне ногі падкасіліся ад страху. Адзін чалавек наводзіць на мяне дзікі жах, які паралізуе».
Сталкер Ганны Бонд
Нядаўна блогерка ездзіла ў Маскву і падчас вандроўкі дзякуючы камерам відэаназірання ў сваім пад’ездзе пабачыла, што мужчына зноў каравуліў ля яе дзвярэй.
Ганна кажа, што хвалюецца за сваё жыццё і просіць дапамогі.
Чытайце таксама:
Ганна Бонд плюецца ад канцэрта Алега Маямі. Паспрабавала нават вярнуць грошы
Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў