БЕЛ Ł РУС

У 2025 годзе ў Беларусі зменшылася колькасць ДТЗ

5.01.2026 / 17:25

Nashaniva.com

Паводле папярэдніх даных Дзяржаўтаінспекцыі, агульная колькасць ДТЗ у 2025 годзе зменшылася на 6% у параўнанні з 2024 годам, а колькасць аварый з пацярпелымі скарацілася на 9%, паведамляе тэлеканал СТБ.

Фота ілюстрацыйнае

За 2025 год у дарожных здарэннях загінула на 17 чалавек менш, чым годам раней. У 2024 годзе загінулых было 434, а ў 2025 — м — 417.

Але пры гэтым вырасла колькасць загінулых падчас аварый матацыклістаў.

У 2025 годзе зарэгістраваных матацыклаў і аўтамабіляў у Беларусі стала больш. Колькасць матацыклаў павялічылася на 15 тысяч у параўнанні з 2024 годам, а аўтамабіляў — на 128 тысяч.

Чытайце таксама:

За дзень на пажарах загінула пяць чалавек

У 2025 годзе ў Беларусі загінула 106 дзяцей

У Кобрыне патанулі два маладыя рыбакі

Каментары да артыкула