У Мінску 79‑гадовы пенсіянер абакраў 10‑гадовага хлопчыка
Сям’я 10‑гадовага хлопчыка з Мінска звярнулася ў міліцыю з заявай: школьнік забыўся свой смарт-гадзіннік на прыпынку, а вярнуўшыся, на месцы яго ўжо не знайшоў.
Скрыншот з відэа
Неўзабаве высветлілася, што гадзіннік коштам каля 200 рублёў забраў 79‑гадовы пенсіянер. Ён прызнаўся, што не разумее сучаснай тэхнікі і сам не збіраўся карыстацца гаджэтам, але замест таго, каб здаць знаходку ў міліцыю, паспрабаваў падарыць гадзіннік сваёй суседцы.
Жанчына і яе маленькі сын ад такога «падарунка» адмовіліся, таму пенсіянер пакінуў гадзіннік у сябе. Падчас агляду ягонай кватэры рэч была канфіскаваная.
Па факце крадзяжу завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
У Добрушы выкрадальніцу аджыкі выявілі па почырку на закатках
Касір у абменніку выдаў лішнія грошы, кліент вярнуў, але зарабіў крыміналку