БЕЛ Ł РУС

У Добрушы выкрадальніцу аджыкі знайшлі па почырку на закатках

5.01.2026 / 16:21

Nashaniva.com

Жыхарка Добруша звярнулася ў міліцыю з заявай аб крадзяжы рознай маёмасці з падвала памяшкання, якое знаходзіцца ў яе карыстанні. Невядомы зламаў навясны замок і забраў, што яму спадабалася.

Сярод скрадзенага — акумулятар для матацыкла, зарадная прылада да яго, а таксама слоікі з закаткамі. Агулам з паліц знікла больш за 20 слоікаў.

Міліцыя ўстанавіла падазраваную — 72‑гадовую жанчыну.

У доме жанчыны былі знойдзены закаткі з рукапіснымі пазнакамі на накрыўках. Аналагічна адзначаныя слоікі захоўваліся і ў падвале пацярпелай. Каб вызначыць праўду, прызначылі судовую графалагічную экспертызу.

У выніку дэталёвага аналізу ўдалося выявіць прыкметы, якія індывідуалізуюць почырк гаспадыні закатак. Запісы на ўсіх слоіках зроблены адным і тым жа чалавекам, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула