БЕЛ Ł РУС

У Мінску за выходныя вывезлі 55 тысяч кубаметраў снегу

5.01.2026 / 16:8

Nashaniva.com

Пра гэта журналістам паведаміў генеральны дырэктар «Гаррэмаўтадора Мінгарвыканкама» Максім Белавус, паведамляе БелТА

Фота: БелТА

У выходныя супрацоўнікі прадпрыемства працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. «Быў арганізаваны дадатковы выхад людзей: каля 300‑350 чалавек працавалі ў змену, што складае прыкладна 700 чалавек у суткі. Таксама было задзейнічана каля 750‑800 адзінак тэхнікі за суткі. У гэтыя выходныя было вывезена каля 55 тысяч кубічных метраў снегу», — расказаў ён.

Гендырэктар дадаў, што на апрацоўку праезджай часткі было выкарыстана 6,3 тысячы тон солевых сумесяў і 3 тысячы тон пясчана-солевых сумесяў.

Да наступных маразоў таксама гатовы. «Пры нізкіх адмоўных тэмпературах снег звычайна не ідзе з той інтэнсіўнасцю, якая назіралася ў гэтыя святочныя дні, таму мы рыхтуемся працаваць у планавым рэжыме», — сказаў Максім Белавус і дадаў, што па неабходнасці будуць прыцягнутыя дадатковыя сілы.

@nashaniva У Беларусі схаладае да мінус трыццаці! Лютыя маразы і жудасныя снегапады ўжо паралізавалі Еўропу – заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ. Цалкам верагодна, што і да нас дойдзе! #прогнозпогоды #погодабеларусь #беларусьновости #снегопад #снег ♬ mirage - théos & Antent

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула