БЕЛ Ł РУС

Што вядома пра пошукі беларускі, якую знесла рачная плынь пад Мурманскам

4.01.2026 / 16:44

Nashaniva.com

Пад расійскім Мурманскам працягваюцца пошукава-выратавальныя работы па зніклай грамадзянцы Беларусі, якую панесла рачной плынню. Пра гэта паведамляе «КП-Мурманск».

Паморская набярэжная ў горадзе Кола, дзе адбылася трагедыя. Фота: Марыя Пашанкова / КП 

Увечары 1 студзеня 2026 года беларускую турыстку знесла цячэннем ракі Тулома падчас заняткаў айсфлоатынгам. З таго часу пошукі жанчыны не спыняюцца.

Як паведаміла кіраўніца прэс-службы Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Мурманскай вобласці Дзіна Рыгіна, у аперацыі задзейнічаныя ратавальнікі Мурманскага арктычнага комплекснага аварыйна-выратавальнага цэнтра МНС Расіі, а таксама аварыйна-выратавальнага атрада МНС Мурманскай вобласці. Акрамя таго, у пошуках удзельнічаюць супрацоўнікі цэнтра Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах, а таксама далучыліся валанцёры.

Следчыя завялі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 238 Крымінальнага кодэкса Расіі — аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў. Вядома, што айсфлоатынг праводзіў мясцовы сертыфікаваны гід.

Як паведамляецца, нягледзячы на трагедыю, іншыя турысты не сталі адмаўляцца ад гэтай забавы, хоць у Мурманскай вобласці цяпер узмацніўся мароз.

Чытайце таксама:

Прапала беларуска, якая вырашыла паплаваць у палонцы пад Мурманскам

У Кобрыне патанулі два маладыя рыбакі

Мужчына патануў у вадаёме глыбінёй 50 см

Каментары да артыкула